Фотафакт: Як бы выглядала Фара Вітаўта ў сучасным Гродне
Вырасла ўжо два пакалення гарадзенцаў, якія не бачылі Фары Вітаўта – самага першага і адметнага касцёла нашага горада. Мы быццам ужо прызвычаіліся да яго адсутнасці, але ўсё роўна адчуваем сябе неўтульна на галоўнай плошчы Гродна.
Аляксандр Пінчук дапамог гарадзенцам ўбачыць галоўны храм горада (знесены ў 1961 годзе) у сучасным Гродне:
– Фара Вітаўта – гэта храм з багатай гісторыяй і няпростым лёсам, які пабываў і галоўным парафіяльным каталіцкім касцёлам, і праваслаўным сафійскім саборам. Нязменным было тое, што на працягу многіх стагоддзяў ён быў галоўным храмам горада на Нёмане.
Гэта першы каталіцкі храм на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, заснаваны легендарным Вітаўтам і больш вядомы па імені заснавальніка як Фара Вітаўта (ад нямецкага слова pharre (прыход)). Храм перажыў мноства пажараў і глабальных перабудоў. Аб першапачатковым абліччы можна толькі здагадвацца, грунтуючыся на апісаннях і найбольш ранніх гравюрах.
Я паспрабаваў паiмправiзiраваць на аснове даступных у інтэрнэце абмераў і замалёвак Т. Макоўскага, – напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Аляксандр Пінчук.
Таксама Аляксандр займаецца замкамі Беларусі. Па яго дадзеных, па ўсёй краіне налічваецца каля 150 старажытных крэпасцяў або іх рэшткаў. 38 ўключаны ў праграму “Замкі Беларусі”, якая прадугледжвае іх рэстаўрацыю і кансервацыю.
Па падліках рэканструктара, каля 9 замкаў у Гарадзенскай вобласці яшчэ можна аднавіць. Напрыклад, Крэўскі замак:
Або Любчанскі замак (Навагрудскі раён, п. Любча)