Князь Шархан і яго сяброўка Тайга: знаёмімся з гарадзенскімі тыграмі

|

У гарадзенскім заапарку жывуць два амурскіх тыгра Шархан і Тайга. Гэтыя драпежныя жывёлы жывуць у Гродне ўжо тры гады. Самец быў прывезены з Іжэўска, а тыгрыца – з Пермі.

 

Пакуль гаспадара вальеру Шархана не было на месцы, мы прайшліся па яго ўладанням: 

align=”” width=”515″ height=”386″ >

– Тыгры ў нас добрыя. Цікава назіраць, калі яны ў “паляванні”. У гэты перыяд жывёлы даглядаюць за сабой, прыхарошваюцца. Шархан часцяком дзеліцца мясам з Тайгой.


Калі тыгрыца атрымлівае норму ў дзень – 5 кілаграм, то самец атрымлівае 7,5. Кормім іх кожны дзень, акрамя нядзелі. Узімку павялічваем дозу харчавання.


Жывёлы вельмі гуллівыя, любяць асабліва ваду ў басейне. Шархан штодня катае бярвенні, кусае покрыўкі і часам рыкае, тым самым прыцягвае да сябе наведвальнікаў. Выпускаем іх часам разам, але Шархан і Тайга аб папаўненні пакуль яшчэ не думаюць – пакуль у іх несур’ёзныя адносіны, бо яшчэ маладыя зусім, – распавяла Святлана Віктараўна, загадчык секцыяй драпежных жывёл.

 

На прагулку выйшаў толькі Шархан. Ён абнюхаў тэрыторыю і пайшоў на свае любімыя месцы: “парасон”, дзе заўсёды ёсць шарык, і басейн.

 

Тайга ж адпачывала ва ўнутраным вальеры:

Ва ўсім свеце засталося каля 300 амурскіх тыграў. Гэтыя драпежныя жывёлы занесены ў міжнародную Чырвоную кнігу. Амурскія тыгры самыя буйныя ў свеце. У вышыню яны скачуць на 2 метры, у даўжыню – 7 метраў.

 

Дарэчы, палосы на тыгрынай скуры – гэта як адпячаткі пальцаў у чалавека. Яны ніколі не паўтараюцца. У гарадзенскага самца Шархана на галаве ёсць палосы, якія ўтвараюць кітайскі іерогліф, які ў перакладзе на нашу мову азначае Князь.