Славуты гарадзенскі атлет зняўся ў відовішчным рэкламным роліку (відэа)

|

Іван Ціхан з дапамогай молата спыняе “Mercedes” і вяртае скрадзены кейс з “каштоўнымі рэчамі” – гэта сюжэт рэкламнага роліка, у якім зняўся лёгкаатлет.


Як паведамляе “Прессбол”, відэа было знята ў Гродна па замове кампаніі “Тайфун”. 

Іван Ціхан з’яўляецца шматразовым чэмпіёнам і прызёрам Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету, аднак быў пазбаўлены многіх сваіх узнагародаў пасля дыскваліфікацый, звязаных з допінгам.

 

Нягледзячы на гэта, працягваў трэніравацца і да гэтага часу з’яўляецца наймацнейшым у краіне кідальнікам молата.

 

Не выключана, што Іван Ціхан возьме ўдзел у складзе зборнай Беларусі ў Алімпіядзе 2016 г. у Бразіліі.