Першы матч сезона: “Нёман” прайграў маскоўскаму “Дынама”

|

У чацверг, 30 ліпеня хакеісты “Нёмана” правялі першую гульню ў гэтым сезоне. Таварыская сустрэча супраць маскоўскага “Дынама” скончылася паражэннем гарадзенскай каманды з лікам 5:2.

 

Сустрэча праходзіла ў Пінску, дзе маскоўскi клуб праводзіць тыднёвыя зборы.

На лёд каманды выйшлі ў 18:00.

Першы перыяд застаўся цалкам за намінальнымі гаспадарамі. У “дынамаўцаў” шайбамі адзначыліся Дзмітрый Вішнеўскі і Максім Карпаў (2:0)

У другім перыядзе “Нёман” выглядаў лепш і нават здолеў вызначыцца, шайба на рахунку Хована. У “Дынама” вызначыўся Карпаў, які аформіў дубль. (1:1)

Трэці перыяд застаўся таксама за “дынамаўцамі”. Волкаў закідвае чацвёртую шайбу для маскоўскай каманды. Праз некалькі хвілін Аляксандр Маляўка скарачае адставанне ад “Дынама” да двух шайбаў.

За хвіліну да канца сустрэчы галоўны трэнер “Нёмана” Мілаш Голань здымае брамніка і выпускае шостага гульца. Але адыграцца ў гарадзенцаў не атрымалася, толькi яшчэ пятую шайбу прапусцiлi. (2:1)

Выніковы лiк сустрэчы 5:2 на карысць маскоўскага “Дынама”.
 

А вось традыцыйныя буліты пасля таварыскага матчу, скончыліся перамогай гарадзенцаў з лікам 3:2.

Перад стартам у Кубку Салея, які пачнецца 7 жніўня, гарадзенскі клуб плануе правесці яшчэ адзін ці нават два таварыскія матчы. Верагодны супернік Нёмана, ХК “Ліда”.

фота: Алена Філімонава і ХК “Дынама – Масква”