Выбары 2015: як збіраюць подпісы ў Гродна
У Гродне актыўна працуюць тры ініцыятыўныя групы: дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка, кааліцыя “Народны рэферэндум” на чале з Таццянай Караткевіч і ініцыятыўная група Анатоля Лябедзькі, якая прадстаўляе Аб’яднаную Грамадзянскаю Партыю.
Дзмітрый Бандарчук (каардынатар гарадзенскай групы за вылучэнне Таццяны Караткевіч):
– У Гродне з першага дня ініцыятыўная група збірае подпісы за Таццяну Караткевіч. Большасць зборшчыкаў збірае подпісы па кватэрах у вячэрні час, гэта найбольш зручна для ўсіх, бо і выбаршчыкі знаходзяцца дома, і іх пашпарты таксама.
Пасля першага тыдня можна падвесці маленькія вынікі: лета, пара адпачынкаў і нежаданне праводзіць вечары ў кватэрах адбіваюцца на колькасці тых, каго ўдаецца заспець дома. З тых, хто адкрывае дзверы нашым зборшчыкам, больш за палову ставяць подпіс у падтрымку Таццяны Караткевіч.
Акрамя таго, у Гродне можна падпісацца на пікеце. У першай палове дня на прыпынку аўтавакзала з боку рынка, а ў канцы працоўнага дня каля Маладзёжнага цэнтра (былы кінатэатр “Гродна”).
Спадзяемся, што зможам выстаўляць пікеты і каля вялікіх гандлёвых цэнтраў. На сённяшні дзень мы не адчуваем ніякіх цяжкасцяў у здоры подпісаў і ціску на сябе.
Адзінае, што ўвесь час даводзіцца пераконваць людзей, што на дадзеным этапе выбарчай кампаніі яны могуць падтрымаць некалькі кандыдатаў і толькі пасля рэгістрацыі змогуць пазнаёміцца з праграмай.
Ужо 3 жніўня ў Гродна прыедзе сама Таццяна Караткевіч. Падтрымаць яе і задаць пытанні непасрэдна кандыдату можна будзе з 17 да 19.00 на пікеце каля Маладзёжнага цэнтра.
Аляксандра Васілевіч (каардынатар гарадзенскай ініцыятыўнай групы за вылучэнне Анатоля Лябедзькі):
– Пастаянны пікет у нас праходзiць на Фартах. Ён працуе з 11:00 да 16:00. Час ад часу выстаўляем пікет у цэнтры горада, на плошчы Савецкай.
Шмат хто чытае і мала хто вырашаецца падпісаць публічна на вуліцы. Цікавіцца і падпісваецца пад нашым кандыдатам у асноўным пакаленне 1980-90 гадоў.
Асноўная маса нашых актывістаў збірае подпісы ўвечары па кватэрах. Зараз вырашаецца пытанне аб тым, каб прыехаў сам кандыдат Анатоль Лябедзька.
Па чутках, ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнка сабрала патрэбныя подпісы, але ў горадзе актывісты ўсё яшчэ з’яўляюцца і збіраюць подпісы.
– Людзі падпісваюцца, бо вераць у стабільнасць. За гадзіну на пікеце наш актывіст збірае каля 20 подпісаў. Людзі падыходзяць і цiкавяцца, а тыя, у каго ёсць пашпарты, падпісваюцца з задавальненнем – распавёў актывіст БРСМ
align=”” alt=”пікет, выбары, агітацыя за Лукашэнку” width=”515″ height=”386″ >
Чым займаюцца ініцыятыўныя групы іншых кандыдатаў пакуль невядома. Але афіцыйныя прадстаўнікі кандыдатаў запэўніваюць, што подпісы збіраюцца. Мабыць, ходзяць па кватэрах.
Фота аўтара
Афіцыйны збор подпісаў дазволены да 21 жніўня.