З-за пагрозы тэракта турэцкі самалёт мог скінуць паліва над Гродна

|

Пасля атрымання інфармацыі аб магчымым тэракце пілоты рэйса Стамбул-Сан-Францыска запрасілі дазвол на пасадку ў Варшаве і скінулі лішняе паліва.


Сайт 015.by праверыў маршрут Боінга 777 і заўважыў, што резкая змена курса адбылася ў ваколіцах Гродна.

Магчыма, менавіта тут экіпаж самалёта, паводле інструкцый, мог скінуць лішняе паліва.

 

Экіпаж сеў 30 ліпеня ў Варшаве каля 15.00. На яго праверку пайшло каля 2 гадзін, пасля чаго Боінг працягнуў палёт.

Фота: Karol Prokopiuk