Мотабол вярнуўся ў Гродна: мясцовая каманда перамагла гасцей з Лунінца

|

У гэтым годзе гэта ўжо чацвёртая гульня гарадзенскіх мотабалістаў на тэрыторыі нашага горада. Але першая на “старых” матацыклах. Усе ўдзельнікі былі на спецыялізаваных іспанскіх матацыклах Gas Gas.

Арганізатары адзначаюць, што пасля таго як прадпрыемства “Азот” адмовілася ад мотаболу, гэты від спорту ў горадзе перастаў карыстацца папулярнасцю.

Цяперашнія матабалісты гэта аматары. Каля двух гадоў спартоўцы не маглі карыстацца прафесійнымі матацыкламі, яны былі зачыненыя і апячатаныя. Даводзілася ездзіць на мінскіх матацыклах, але там няма ні хуткасці, ні прыгажосці. Таму нікога не запрашалі. Цяпер нам вярнулі матацыклы і мы зноў хочам заявіць пра сябе. Прыемна, што сёння каля 150 чалавек падтрымалі нас, але я ведаю гэта не мяжа, – адзначыў адзін з арганізатараў мерапрыемства.

За тым, што адбывалася на полі, гледачам прыходзілася назіраць у крапіве.

Але ўсе, хто прыйшоў, засталіся задаволеныя гульнёй каманды і паабяцалі прыйсьці на наступны матч.