“Нёман” парадаваў заўзятараў, разграміўшы “Рэчыцу” з лікам 6:0

|

Ужо з першых хвілін жоўта-зялёныя паказалі, што ў гэты дзень яны настроены толькі на перамогу. Абноўлены склад “Нёмана” толькі тое і рабіў, што атакаваў. Асабліва актыўнічалі на флангах Лісіца і Савасцьянаў, якія ўсё часцей і часцей наводзiлi пагрозу на вароты гасцей.

Наперадзе ў “Нёмана” гулялі Савіцкі, Кавалюк і Канцавы.

 

Доўга “Рэчыца” трымалася, але на 36 хвіліне іх вароты распячатаваў Сяргей Кавалюк.

 

На перапынак каманды сышлі пры ліку 1:0.

 

У другім тайме гледачы бачылі ўсё той жа футбол у адны вароты, але з вялікай колькасцю галоў. На 53 хвіліне Сора падвойвае перавагу жоўта-зялёных.

 

На 70 хвіліне Арцём Канцавы забівае свой дэбютны гол за “Нёман”. Праз 5 хвілін забівае “Рэчыцы” Артур Бомбель, якi выйшаў на замену.

 

На 79 хвіліне забівае яшчэ адзін гулец, што выйшаў на замену – Журневiч.

 

У канцоўцы сустрэчы на ​​89 хвіліне Павел Савіцкі ставіць кропку ў матчы, робячы лiк 6:0. Гарадзенцы маглі забіць і больш, але брамнік гасцей яшчэ ўпэўнена трымаўся на працягу матча.

 

Госці мелі шанец размачыць лiк, але ў канцоўцы сустрэчы нападаючы Рэчыцы са зручнага становішча не трапіў па пустых варотах.

 

Дарэчы, на матчы не прысутнічаў Сяргей Саладоўнікаў. Як высветлілася пазней, галоўны трэнер “Нёмана” адсутнічаў па сур’ёзнай прычыне – у яго дачкі вяселле. Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера быў прызначаны Алег Кірэня.