“Невядомы” самалёт скінуў парашутыстаў ў цэнтры Гродна
У 18.00 на плошчы Леніна з інтэрвалам у тры хвіліны былі скінутыя тры групы парашутыстаў. На дзіўнае відовішча хутка сабралiся людзi, якiя апладзіравалi ўсiм тым, хто прызямліўся.
Амаль усе спартсмены прызямліліся ў прызначаным месцы ў цэнтры плошчы.
Як аказалася пазней, так спартсмены павіншавалі сябе і жыхароў горада з Днём ВДВ.