Парады ад «Стыльнай кухні»
Паспрабуйце кожны дзень на працягу ўсяго аднаго тыдня разнастаіць свае меню адным пунктам з гэтага спісу – вынік не прымусіць сябе чакаць!
align=”left” >Яблыкі. Багатыя пектынам – вугляводам, які зніжае ціск і ўзровень халестэрыну, пры гэтым памяншаюць рызыку анкалагічных захворванняў і дыябету. Есці яблыкі можна па рознаму: не толькі грызці кавалкамі, а і дадаваць у звычайную салату з агародніны, пакласці на бутэрброд, змяшаць з тварагом…
Журавіны. Пажыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў журавінах, зніжаюць узровень халестэрыну ў крыві і дапамагаюць арганізму аднавіцца пасля інфаркту. Нядаўнія даследаванні паказваюць, што журавінны морс валодае ўласцівасцямі ўзмацняць дзеянні супрацьракавых прэпаратаў.
Гарбуз. У ім ўтрымоўваецца не толькі вялізная колькасць карысных вугляводаў, але і бэта-каратын, які ў працэсе стрававання пераўтвараецца ў вітамін А. Антыаксіданты дапамагаюць перамагчы высокі ціск. Кухарскай фантазіі тут ёсць дзе разгарнуцца: рабіце кашы, запяканкі, кексы, начынкі для піражкоў, лёгкія дэсерты.
Маліна. Паўшклянкі гэтай мяккай, салодкай і сакавітай ягады ўтрымоўваюць 4 г вугляводаў і каля 25% ад рэкамендуемай штодзённай дозы вітаміна С і магнію. Як есці? Дадайце некалькі ягад у ранішнюю міску са шматкамі, змяшайце з тварагом або ёгуртам, прыгатуйце лёгкую выпечку, ператрыце з цукрам.
Авакада.У палавіне авакада сярэдніх памераў утрымліваецца да 15% усёй рэкамендаванай штодзённай дозы фоліевай кіслаты і больш за 4 г вугляводаў. Авакада вельмі карыснае для сардэчнай цягліцы, не ўтрымоўвае халестэрыну і багатае монаненасычанымі тлушчамі. Выкарыстайце авакада як базу для падрыхтоўкі бутэрброднага спрэда, дадавайце ў салаты з морапрадуктамі, змешвайце з тварагом.
Шпінат. Антыаксіданты, якія змяшчаюцца ў шпінаце, прадухіляюць рызыку анкалагічных захворванняў, паніжаюць узровень актыўнасці аддзелаў мозгу, адказных за старэнне(!), абараняюць ад сардэчна-судзінкавых захворванняў. Шпінат не мае ярка выяўленага густу. Так што не саромейцеся шчодра змешваць яго з прыправамі – часныком, аліўкавым алеем і цыбуляй.