У чэмпіянаце прымуць удзел больш за 30 каманд з Балгарыі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Літвы, Славакіі, Латвіі, Харватыі, Польшчы, Узбекістана, Чэхіі, Украіны і Паўднёвай Карэі. У якасці гасцей прыбудуць дэлегацыі з Азербайджана, Турцыі і іншых краін.
Афіцыйнае адкрыццё чэмпіянату свету пройдзе 5 жніўня ў 19.00. У дзень адкрыцця адбудзецца шэсце каманд па цэнтральных вуліцах Гродна. Таксама адбудзецца парад і выстава гістарычнай і сучаснай выратавальнай тэхнікі, абмяркоўваецца ўдзел у цырымоніі верталёта МНС, парашутыстаў.
Рэферы чэмпіянату адзначаюць, што ў Гродна не ўсе каманды прыехалі падрыхтаванымі. З іх словаў, на чэмпіянаце Гродзенскай вобласці падрыхтоўка і тэхніка бяспекі куды лепш, чым у некаторых краін-удзельніц сусветных спаборніцтваў.