У Гродне стартаваў чэмпіянат свету па пажарна-ратавальным спорце

Раніцай, 5 жніўня ў Гродне стартаваў чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце. У міжнародных спаборніцтвах прымае ўдзел каля 300 чалавек з 13 краін свету.

 

Падтрымаць беларусаў і іншых спартсменаў сабралася вялікая колькасць гледачоў.

Увечары гэтага ж дня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё чэмпіянату.

Усе ўдзельнікі ў 18:30 пачнуць шэсце ад пажарнай каланчы да плошчы Леніна, дзе адбудзецца цырымонія адкрыцця чэмпіянату.

Шэсце працягне таксама механізаваная калона пажарнай тэхнікі (пунктам яе прызначэння стане цэнтральны спартыўны комплекс “Нёман”).

Сама цырымонія адкрыцця стане маляўнічым і запамінальным мерапрыемствам як для ўдзельнікаў чэмпіянату, так і для ўсіх жыхароў і гасцей горада.

У 19:00 над плошчай пачнуць прыгаць парашутысты гарадзенскага аэраклуба.

 

У 20:00 пачнецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў першага дня.

У 21.40 на плошчы Ленiна выступіць Ірына Дарафеева і яе тэатр песні, а завершыцца канцэрт салютам у 22.00.

 

У 22.30 гледачоў арганiзатары чэмпіянату запрашаюць на вуліцу Замкавую да пажарнай каланчы, дзе гарадзенцаў будзе чакаць сюрпрыз.

 

Чытай таксама:

 

Удзельнікі чэмпіянату свету па пажарным спорце праводзяць падрыхтоўку ў Гродне