Фотарэпартаж: як у Гродне адкрывалі чэмпіянат свету па пажарна-ратавальным спорце

| Без катэгорыі

Акрамя ўдзельнікаў спаборніцтваў, па цэнтральных вуліцах горада праехаліся і розныя віды пажарных машын: ад вазоў з канямі, да сучасных пажарна-ратавальных аўтамабіляў.

На плошчы Леніна разгарнуліся асноўныя мерапрыемствы адкрыця.

 

Пасля таго як усе ўдзельнікі прыйшлi на плошчу, з неба самалёт гарадзенскага аэраклуба стаў скідаць парашутыстаў.

 

Ужо бліжэй да зямлі ў спартсменаў былі бачныя сцягі краін удзельнікаў спаборніцтваў.

 

 Усіх парашутыстаў сустракалі бурнымі апладысментамі.

Для ўрачыстага адкрыцця чэмпіянату на сцэну запрасілі старшыню гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Краўцова і кіраўніка Міністэрства па надзвычайных становішчах Аляксандра Вашчанку.

 

Пасля іх выступаў прагучаў гімн і далей усім камандам былі ўручаныя караваі.

 

Пасля ўрачыстага мерапрыемства пачаліся фінальныя забегі спартсменаў і ўзнагароджанне пераможцаў.

 

 Першыя вечар спаборніцтваў завяршыў канцэрт Ірыны Дарафеевай і салют у цэнтры горада.