“У пачатку было слова…”
“У пачатку было слова” – так гучаць першыя радкі з Евангелля ад св.Яна, якія сталіся назвай выставы.
У вернісаж увайшлі прыклады пластыкі, алейнага жывапісу ды мастацкага ліцця, якія не фігуруюць у пастаяннай экспазіцыі музея.
Са словаў навуковага супрацоўніка Сяргея Казулі (на здымку ніжэй), зоркай выставы можна лічыць амаль 3-мятровы холст з выявай сюжэту беззаганнага зачацця Дзевы Марыі.
“Карціна вельмі цікавая, бо напісаная згодна заходнееўрапейскім канонам, – тлумачыць Казуля, – але, разам з тым, выкарыстаныя “клеймы”, то бок устаўкі з выявамі святых – гэта рыса ўсходнега іконапісу. Тым больш, што выявы св.Яна Залатавуснага і св.Базыля Вялікага – таксама характэрныя для ўсходняй традыцыі”.
align=”” alt=”Абраз Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі” width=”515″ height=”386″ >
Як мяркуць даследчыкі, холст XVIII ст. раней знаходзіўся ў грэка-каталіцкай (уніяцкай) царкве на Меншчыне, а пісаўся першапачаткова, мажліва, нават для кляштара, бо св.Базыль Вялікі – патрон ордэну базыліянаў.
“Мы па-шчырасці нават не ведаем, дзе захоўваць гэты абраз, улічваючы яго памеры, – разводзіць рукамі сп. Сяргей, – адрэстаўраваны і прыведзены ў належны выгляд ён быў зусім нядаўна нашым рэстаўратарам Уладзімірам Кіслым”.
На выставе таксама можна ўбачыць цікавыя прыклады беларускай школы іконапісу – выяву Хрыста Збаўцы свету ў поўны рост з дзяржавай у руцэ, а таксама чатырох евангелістаў.
Гэта таксама творчая спадчына грэка-каталікоў, гэтым разам з Лідчыны. Іконы некалі былі ўсталяваныя на алтарнай частцы храму.
Выставу ў Музеі гісторыі рэлігіі можна будзе наведаць ажно да лістападу.