Арганізатар фестывалю фарбаў “Холi”: 29 жніўня мы размалюем Гродна і яго жыхароў у яркі колер

– Як узнікла ідэя прывезці ў Гродне такі фэст?


Ідэя арганізацыі такога мерапрыемства, можна сказаць, “лунала ў паветры” дастаткова даўно. Але менавіта 7 чэрвеня быў пакладзены пачатак беларускаму коларфэсту, бо у гэты дзень у парку Dreamland (Мінск) адбыўся ўпершыню ў Беларусі ColorFest.

 

Прыкладна ў гэты ж час Вконтакте ў суполке “Кто со мной? Гродно“, я размясціў апытанне, каб даведацца, ці жадаюць нашы людзі, каб у Гродне прайшоў фестываль фарбаў “Холi”?

 

За месяц у апытанні прыняло ўдзел больш за 12 тысяч чалавек, што ў прынцыпе і вырашыла лёс фестывалю.

 

Я звязаўся з арганізатарамі фестываляў ColorFest ў Расіі, распавёў аб вялікай цікавасці да мерапрыемству ў Гродне, потым былі праведзены перамовы, па выніках якіх была прызначаная дата правядзення ў Гродне – 29 жніўня.

 

Ідэя мерапрыемства знайшла падтрымку i сярод мясцовых уладаў, быў атрыманы афіцыйны дазвол, а функцыі арганізатара ўзяла на сябе гарадзенская абласная філармонія.

Так што 29 жніўня мы размалюем гэты горад і яго жыхароў у яркі колер ў літаральным сэнсе гэтага слова.

 

Фестываль фарбаў “Холі” пройдзе 29 жніўня ў Каробчыцах

– Ці могуць нашкодзіць гэтыя фарбы здароўю чалавека?


Пры правядзенні мерапрыемства выкарыстоўваюцца сухія парашковыя фарбы “холi”, якія прыйшлі да нас з Індыі.

 

Фарбы гiпаалергенныя, у іх аснове толькі раслінная сыравіна. Іх можна будзе набыць на самім мерапрыемстве, сваю фарбу з сабой прыносіць нельга, бо мы не можам ведаць, што за фарбу прынясуць з сабой людзі, дзе і з чаго яна праведзена і наколькі яна бяспечная.

 

У нашых фарбах мы ўпэўненыя, на іх ёсць усе неабходныя сертыфікаты адпаведнасці.

– Якія сюрпрызы рыхтуеце на фестывалі?



Гэта абсалютна ўнікальны фармат для культурна-масавых мерапрыемстваў.

 

У першую чаргу ColorFest – гэта музычны фэст. Склад артыстаў пакуль яшчэ вызначаецца, але ўжо можна сказаць, што ў першай частцы праграмы будуць папулярныя выканаўцы, групы і калектывы, а другая частка будзе танцавальна-забаўляльнай і наша мерапрыемства працягнецца, як фестываль электроннай музыкі фармаце Open Air да пяці гадзін раніцы.

 

Адна з фішак фестывалю – гэта масавы кідок фарбы, калі над натоўпам гледачоў ў паветра ўзлятае рознакаляровае воблака.

 

Таксама маляўніча выглядае распыленне фарбы фантанам з вогнетушыцеляў са сцэны.

 

Усё гэта будзе знята мноствам камер, фотаапаратаў карэспандэнтаў і гасцей фестывалю, таксама будзе весціся здымка з паветра.

 

 Але ні адзін здымак – або відэарэпартаж не зможа перадаць тую атмасферу і эмоцыі, якія можна атрымаць на фестывалі. 

 

Так што прыходзіць трэба абавязкова, будзе крута.