Калі немагчыма стрымацца: гарадзенцы, нягледзячы на забарону, ідуць купацца

| Без катэгорыі

Па народных прыметах купацца пасля 2 жніўня ў рэках і азёрах ўжо нельга. Але акрамя прыкмет існуюць і іншыя забароны. Пасля чарговага аналізу вады ў Нёмане, была выяўленая кішэчная палачка.

Наталля, якая штодня адпачывае на пляжы, лічыць, што санэпідэмстанцыя павінна кожны дзень браць пробу вады, а не раз у тыдзень.

На горад iдзе анамальная спякота і людзі не могуць проста сядзець дома. Усе ідуць бліжэй да вады. Я абураная, тым што ў нас правяраюць ваду толькі раз на тыдзень. Па правілах яны павінны гэта рабіць штодня.

align=”” width=”515″ height=”386″ >
Нікога не бянтэжыць і пастаўленыя таблічкі “купацца забаронена”.

– Гараджане прыходзяць на пляж ўжо ў 9 раніцы. Перад уваходам стаіць знак, што ў рацэ забаронена купацца. Але мы ж не можам народу забараніць заходзіць у ваду. Наша справа сачыць, каб ніхто не заплываў за буйкі, – распавёў адзін з ратавальнікаў на пляжы.

Наступнымі выходнымі ў Гродне слупок тэрмометра падымецца да 36 градусаў цяпла. Сіноптыкі з абласнога гідраметэацэнтра абвясцілі аб вышэйшым узроўні небяспекі – чырвоным. 

 

Чытай таксама:

 

“Навошта нам мора, калі ёсць Нёман”: гарадзенцы захапілі нёманскі пляж