Стась Сілка заспяваў у Гродне

|

Музыка жартам дзяліў свае песні на раннія і познія. Хаця і казаў, што напісаны ўсе кампазіцыі цягам некалькіх апошніх гадоў. Сустрэча працякала ў вельмі прыязнай атмасферы, без лішняга пафаса і помпы.

 

 

Выглядала так, нібы спявак ішоў сабе мімаходзь (наўпрост з Віцебска), зазірнуў да сяброў, узяў гітару, што стаяла ў куце і спяваў пра тое, пра што хочацца гаварыць і слухаць. Самым натуральным тут было пачуваць усё як дом і рабіць усё, як след…

 

 

Да стварэння “цёплай” атмасферы спрычынілася і жнівеньская спякота – спрабуючы заспяваць песню пра халоднае надвор’е, Стась нават забыўся словы, чым выклікаў хвалю жартаў і прапановаў напісаць песню пра надвор’е гарачае.

 

 

Нельга не адзначыць і вельмі прыязнае стаўленне выканаўцы да сваіх слухачоў. Нават назваю свайго альбома “Песні для глуханямых” ён распавядае, што спявае не толькі для тых, хто любіць і умее адчуваць музыку, але і для тых, хто проста ставіць “падабайкі” ці выказвае негатыўнае стаўленне нават  не паслухаўшы песню ці не пачуўшы словаў.

 

 

 

 

 

Здымкі Ірыны Новік

 

Чытай таксама:

 

Школьная форма для сапраўдных беларусаў – цяпер і ў Гродне  

 

Гурт “Раса мечтателей” падказаў гарадзенцам, як знайсці сябе 

 

У Гродне адкрылася “Крама Ц”: гандлёва-культурная прастора, што аб’яднала тры праекты