У Гродне “Варвары” правялі паспяхова паляванне на “Львоў”

|

Незважаючы на ​​спякотнае надвор’е, гэты матч наведала вялікая колькасць аматараў амерыканскага футболу.

 

Старт застаўся за гасцямі, менавіта ім першым атрымалася адкрыць лiк, але ўжо бліжэй да перапынку “Варвары” зраўнялі яго.

 

У перапынку гледачоў забаўлялі рэканструктары Вялікага Княства Літоўскага. А таксама сярод заўзятараў быў разыграны мяч для амерыканскага футболу, і 2 фірмовыя майкі гарадзенскіх “Варвараў”.

 

Другая палова матча праходзіла ўжо пад дыктоўку гарадзенскай каманды. Рыжскія “Львы” недаацанілі суперніка і ў выніку прайгралі “Варварам” з лікам 26 : 12.

 

Дзякуючы перамозе над “Львамі”, гарадзенцы забяспечылі сабе выхад у плэй-оф. 

 

 

 

 

У хуткім часе чакайце інтэрв’ю з галоўным трэнерам гарадзенскіх “Варвараў”, які раскажа аб далейшых гульнях каманды.

 

 


 

 

 

Здымкі Руслана Кулевіча


Чытайце таксама:


“Варвары”, якія змаглі


Хто патрапіць у плэй-оф? Гарадзенскія “Варвары” правядуць вырашальную гульню