Гудзевіцкі музей ладзіць выставу і вечарыну ў памяць мастака Дзмітрыя Іваноўскага

|

Вечарына памяці гарадзенскага мастака  Дзмітрыя Іваноўскага ладзіцца на яго радзіме, у Гудзевіцкім музеі, 22 жніўня. Пачатак імпрэзы ў 16 гадзін.


Сёлета мастаку магло б споўніцца 58 гадоў. Да яго ўгодкаў музей рыхтуе выставу.

 

 

 

 “Тут будзе прадстаўлена толькі невялікая частачка творчай спадчыны, але мы спадзяемся, што гэта будзе добры пачатак збору звестак пра карціны Дзмітрыя Іваноўскага. Звяртаемся да ўсіх тых, хто можа нам дапамагчы  прасачыць лёс яго работ, падказаць, дзе знаходзіцца тая ці іншая карціна” – заклікаюць гарадзенцаў супрацоўнікі музея.

 

 

Пры жыцці мастака адбылося каля 60 яго персанальных выставаў, але найважнейшай сам ён лічыў менавіта выставу ў роднай вёсцы. Апошія гады жыцця ён таксама правёў на малоў радзіме і тут яму вельмі падабалася.

 

Памёр Дзмітрый Іваноўскі  5 снежня 2013 года. 

 

Тэлефоны для ахотных далучыцца да падрыхтоўкі гэтых мерапрыемстваў:

 

8-015-15-38-782 – рабочы,

+375-29-283-82-19 – мабільны.

 

Чытай таксама:

 

Чалавек, якога помняць 

 

Год таму не стала Зміцера Іваноўскага