Трэнер “Варвараў”: У Гродне ўзрастае цікавасць да амерыканскага футбола
– Як прайшла гульня, цi задаволены вынікам?
– У цэлым гульня прайшла як я і меркаваў: рыжан прыехала мала і было зразумела, што, улічваючы неверагодную спякоту ў другой палове, яны “прасядуць”. Мы ўжо былі на іх месцы ў гэтым годзе і з намі было тое ж самае. Як людзі сядзелі на трыбунах у такое надвор’е – я не ведаю, але вельмі ўдзячны ім за падтрымку. Мы спрабавалі пацешыць заўзятараў не толькі гульнёй, атрымалася ці не – у бліжэйшы час даведаемся пра гэта.
– Дзякуючы перамозе вы выйшлі ў плэй-оф, што далей?
– Так, месца ў паўфінале мы сабе гарантавалі, пакуль, праўда, не вядомы супернік. Напэўна, гэта будуць “Тытаны” з Тарту (Эстонія). Што мы будзем рабіць – пакуль невядома. Гуляць мы павінны будзем на выездзе 12-13 верасня, а большасць віз, якія мы рабілі ў пачатку сезона, сканчаюцца 4 верасня, і, улічваючы, што ў нас шмат студэнтаў, не факт, што яны змогуць дазволіць сабе адкрыць яшчэ адну візу. Ды і на візе выдаткі не сканчаюцца – дарога ў Эстонію таксама не танная.
align=”” alt=”варвары, футбол” width=”515″ height=”386″ >
– На ваш погляд, ці ўзрасла за апошні час цікавасць да амерыканскага футбола ў Гродне?
– Цікавасць адназначна ўзрасла. У першую чаргу дзякуючы ўвазе СМІ. З арганізацыяй гэтай гульні нам дапамаглi гродзенскі аблвыканкам у асобе Андрэйчыка Алега. “Молочный мир” забяспечыў нас вадой “Аквавiль”, гістарычны клуб “КРОМ” забаўляў гледачоў у перапынку, гэтак жа ў працэсе арганізацыі нам ішлі на сустрэчу многія арганізацыі і прыватныя асобы горада.
Адзінае, што не атрымалася, дык гэта нанесці разметку, якая адпавядае ўсім стандартам, кіраўніцтва ЦСК “Нёман” у апошні дзень забараніла нам гэта рабіць. Як нам удалося высветліць пазней, забаранілі з-за таго, што ўвечары павінна была праходзіць гульня дублюючых каманд “Нёмана” і “Гомеля”.