Пачатак пакладзены: хакейны “Нёман” разграміў “Металург”
У першым афіцыйным матчы ў гэтым сезоне на абноўленай гарадзенскай арэне хакеісты “Нёмана” проста абавязаны былі паказаць годны хакей. Бо сезон толькі пачынаецца, і наперадзе ў гарадзенскіх хакеістаў Ліга Чэмпіёнаў і Чэмпіянат Беларусі, а тут без падтрымкі не абысціся. Хакеісты гэта разумелі і ўжо з першых хвілін пачалі радаваць балельшчыкаў актыўнай гульнёй.
У першым перыядзе гарадзенцы закінулі дзве безадказныя шайбы. Вызначыліся Хован і Бажко. Усе астатнiя шайбы ў матчы, каманды забілі ў другім перыядзе. У “Металурга” вызначыўся Філін. У “Нёмана” – Казнадзей, Лісічкін і Сэман.
Трэці перыяд прайшоў ва ўпартай барацьбе, але шайбаў гледачы так і не ўбачылі. Выніковы лiк матчу 5:1 на карысць гарадзенскай каманды.
“Нёман”(Гродна) – “Металург” (Жлобін) – 5:1 (2:0, 3:1, 0:0)
Шайбы закінулі:
1: 0 – Міхал Хован (Павел Куцэвіч) 04:14
2: 0 – Арцём Бажко (Бенджамiн Бро, Дзяніс Чэравач) 07:18
2: 1 – Цімафей Філін (большасць) 25:02
3: 1 – Ілля Казнадей (Уладзімір Міхайлаў) 36:54
4: 1 – Вячаслаў Лісічкін (Арцём Бажко, Ілля Казнадзей) 37:46
5: 1 – Даніэль Сэман (Сяргей Маляўка) 39:41