Фотафакт: Каля Дома Вагнэраў з’явіцца памятны знак

|

Слуп, які выкарысталі аўтары, быў знойдзены на гэтым жа месцы падчас рамонтных працаў некулькі год таму.

Калісьці паміж домам Вагнэраў і вялікім трохпавярховым будынкам па суседству стаялі два гранітныя слупы, паміж якімі быў нацягнуты ланцуг. Час не захаваў самой канструкцыі, затое прынамсі адзін са слупоў не загінуў незваротна, але атрымлівае на нашых вачах “другое жыццё”.

align=”” alt=”памятны знак, дом Вагнера, памятный знак, Вагнер, дом Вагнера” width=”515″ height=”344″ > 

Дом Вагнэраў, які знаходзіцца на Дзяржынскага, 10, вядомы большасці сталых гарадзенцаў. Пасля вайны там жыў вядомы сваёй эпатажнасцю актор драматычнага тэатру Мікалай Вагнэр, а сам асабняк быў збудаваны пасля І Сусветнай Вайны ягоным бацькам Леапольдам – вядомым у Гродне сталяром.

Фота Вольгі Мілавай