Канадскі хакеіст Бенджамін Бро пакінуў “Нёман”

|

Прычыны скасавання супрацоўніцтва не абвяшчаліся. Але вядома, што Бенджамін Бро быў галоўным героем відэароліка, што распавядаў пра “Нёман”, і яго удзел ў Лізе Чэмпіёнаў.

 

За два афіцыйных матчы ў складзе “Нёмана”, канадзец па сістэме гол + пас набраў 2 ачкі (1 гол і 1 пас).

 

Многія заўзятары гарадзенскай каманды засмучаныя гэтым фактам “Нёмана”, бо легіянер нават не паспеў цалкам раскрыцца ў камандзе. Зараз, паводле інфармацыі Belarushockey, канадскі хакеіст ужо знайшоў сабе новы клуб.

Карэспандэнту “Твайго стылю” ўдалося выйсці на Бенджамiна каб запытаць пра прычыны сыходу:

 

 З’яжджаю па асабістых прычынах, раскрываць іх не магу. Скажу толькі адно – я атрымліваў асалоду ад таго часу, якi правёў у Гродне.


 

На змену канадцу ў Гродна прыехаў вядомы славацкі нападаючы Францішак Складаны. Ён ужо згуляў адну гульню ў складзе “Нёмана”.