Back in USSR: Газіроўка вярнулася на вуліцы Гродна

|

Ставяць апараты ў людных месцах. Гарадзенцы падыходзяць i з задавальненнем спрабуюць газіроўку. Цана за адзін стакан – ад 3 да 5 тысяч рублёў.

“Дзякуючы гэтаму аўтамату я ўспомніла смак дзяцінства”, – сказала адна з жанчын, смакуючы газіроўку са стаканчыка.

Яшчэ літаральна 25 гадоў таму аўтаматы стаялі ўсюды – у буйных крамах, кінатэатрах і парках. Аўтаматы з газіроўкай не ставілі толькі каля школ, каб не спакушаць школьнікаў, якія павінны былі піць у сталовых гарбату і кампот.

 

Існавалі розныя спосабы падману аўтамата. Апараты раней прымалі манеты, і асобныя людзі апускалі ў аўтамат манету на лёсцы, а потым даставалі яе назад. Некаторыя ўмудраліся кідаць замест манет сталёвыя шайбы падыходзячай вагі і памеру. А самы просты спосаб атрымання газіроўкі заключаўся ва ўдары па аўтамату кулаком, пасля чаго ў некаторых выпадках вада налівалася бясплатна. Такому спосабу ў 1987 годзе быў прысвечаны сюжэт “Ералаша” – “Дастукаўся”.