У Гродне высвятлялі як беларусу выжыць у Кітаі
Усё пачалося ў 1997 годзе, калі ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы адкрыліся першыя курсы кітайскай мовы. Менавіта з тых часоў у Гродна сталі прыязджаць першыя кітайцы, каб вучыць гарадзенцаў старажытнай азіяцкай мове.
align=”” width=”515″ height=”386″ >
На сустрэчы акрамя студэнтаў, былі і кітайскія прадстаўнікі, прамыя носьбіты мовы.
Антон нарадзіўся ў Гродне, але пасля нараджэння з’ехаў з бацькамі ў Кітай, там правучыўся да 7 класа. Пасля вярнуўся ў Беларусь.
– Каб выжыць у Кітаі, трэба ведаць кітайскую мову, без яе будзе вельмі праблематычна. А калі атрымаецца ўладкавацца на працу, то без ведання мовы шмат ніхто не заплаціць. У цяперашнім Кітаі засталося дзяленне на класы, як і ўсюды ёсць бедныя і багатыя. У краіне існуе камуністычныя партыя, але яна не перашкаджае вядзенню бізнеса. З кожным днём Кітай багацее, і працоўная сіла робіцца ўсё даражэйшай. Замежныя прадпрыемствы перавозяць свае заводы ў В’етнам і іншыя краіны Азіі, дзе ёсць танная рабочыя рукі. А так кітайцы жывуць добра, не скардзяцца. Вучацца ў еўрапейцаў, беларусы для іх таксама еўрапейцы, так што ім баяцца няма чаго.
Кацярына распавядае, што патрапіла ў Кітай па універсітэцкай праграме:
– Я была ў Пекіне 2 гады таму i мне вельмі спадабалася. Вядома, мне там выжываць не даводзілася, кітайскі бок забяспечыў ўсім неабходным. Магу сказаць, што кітайцы любяць замежнікаў. Будзь ты ў метро ці рэстаране, цябе заўсёды будуць фатаграфаваць і абмяркоўваць. Яны вельмі цікаўныя, разумныя і добрыя. Заўсёды дапамогуць, асабліва іншаземцу. У Кітаі нават ёсць такія начныя ўстановы, дзе для еўрапейцаў уваход вольны і выпіўка бясплатная. Для клуба прэстыжна, каб у установе знаходзіліся еўрапейцы. Таксама для многіх прэстыжна мець работнікаў з Еўропы.
Сучасны Кітай развіваецца хуткімі тэмпамі, у іх ёсць усё для існавання. Многія беларусы, у тым ліку і гарадзенцы, едуць туды на заробкі. Маладыя людзi з Гродна, што працуюць ў мадэльных агенцтвах, начных клубах або нават швейцарамi ў гасцініцах, атрымліваюць ад 1000 даляраў.