У матчы “Нёман” – “Белшына” мацнейшага не выявілі
Хоць бабруйчане і стварылі больш момантаў каля брамы “Нёмана”, але на самой справе ні адна з каманд не найграла на перамогу.
У першай палове сустрэчы “Белшыну” была больш актыўная і больш валодала мячом. У двух небяспечных момантах каля брамы гарадзенцаў выратавала тое, што бабруйчанам крыху не хапіла трапнасці.
Другi тайм таксама прайшоў пад дыктоўку гаспадароў.
Былі моманты ў гарадзенцаў, але выніку яны не далі. Такім чынам, за 90 хвiлiн каманды не забілі ніводнага гола. Выніковы лiк сустрэчы 0:0.
Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў пракаментаваў гульню:
– Хачу сказаць, што абсалютна роўная, на мой погляд, гульня. Лiк па гульні. Шмат было сёння тэхнічнага браку. У нас былі галявыя моманты, выходзілі два на аднаго. Але ў цэлым, я лічу, што вынік сёння аб’ектыўны.
Я пасля матчу падзякаваў гульцоў. Ненармальна ў такой спякоце гуляць. Выбраны час матчаў ні для футбалістаў, ні для заўзятараў. Вельмі цяжка. Але надвор’е аднолькавае для двух каманд. Футбалісты павінны быць да гэтага гатовыя.