Анамальная спякота адступае: Надвор’е ў Гродне на 17-23 жніўня

|

17 жніўня. Да світання неба будзе пакрыта аблокамі, але ўжо раніцай яны знікнуць, і ўвесь дзень будзе стаяць яснае надвор’е. Без ападкаў. Вецер усходні, 3,8 – 5,7 м/с. Ціск 752 мм.

 

Раніца: +12°…+15°

Дзень: +20°…+22°

Вечар: +22°…+19°

 

Па гэтым дні ў народзе судзілі аб лістападзе: калі дзень пагодлівы, ясны, так і лістапад выдасца пагодлівым, а калі пахмурна і дажджліва – быць яму шэрым і імглістым.

 

18 жніўня. Раніца будзе бясхмарнай, і да канца дня неба будзе заставацца ясным. Без ападкаў. Вецер усходні і паўночна-усходні, 4 м/с. Ціск 754 мм.

 

Ноч: +13°

Раніца: +14°

Дзень: +21°

Вечар: +17°

У ранейшыя часы ў гэты дзень елі сырой лук з хлебам, соллю і квасам, каб быць здаровымі. А ў пакоях развешвалі звязкі цыбулін – каб паветра чысціць. У даўніну ў гэты дзень вызначалі надвор’е на снежань.

 

19 жніўня. У гэты дзень неба будзе ясным да самага позняга вечара. Без ападкаў. Вецер усходні, 2,3 – 4  м/с. Ціск 755-758 мм.

 

Ноч: +12°

Раніца: +13°

Дзень: +19°

Вечар: +16°

 

19 жніўня адзначаецца свята Праабражэнне Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста. Даўней заўважылі, што са Спаса “надвор’е зменьваецца”. Надвор’е гэтага дня паказвала на будучую восень: “Які дзень у Другі Спас, такі і Пакроў (14.10)”. Калі дзень быў сухім, то і восень сухая будзе, мокры – мокрая восень, а калі ясны, то варта рыхтавацца да суровай зімы.

 

20 жніўня.  Яснае надвор’е можа да вечара змяніцца на пахмурнае. Без ападкаў. Вецер усходні, 2,5 м/с.  Ціск 759-761 мм.

 

Ноч: +11°

Раніца: +13°

Дзень: +19°

Вечар: +17°

 

З гэтага дня спыняюцца летнія навальніцы і пачынаецца лістапад бярозы. У ранейшыя часы заўважылі: калі ў гэты дзень буслы рыхтуюцца да адлёту, то восень будзе халоднай.

 

21 жніўня. У гэты дзень неба будзе ясным да самага позняга вечара. Без ападкаў. Вецер усходні і паўночна-усходні, 1,5 – 2,7 м/с. Ціск 760 мм.

 

Ноч: +11°

Раніца: +14°

Дзень: +22°

Вечар: +19°

 

Па гэтаму дню ў народзе судзілі, якім будзе студзень.

 

22 жніўня. У гэты дзень неба будзе ясным да самага позняга вечара. Без ападкаў. Вецер паўночна-усходні, 1,6 – 2,7 2,7 м/с. Ціск 756 мм.

 

Ноч: +11°

Раніца: +14°

Дзень: +21°

Вечар: +20°

 

З 22 жніўня восеньскі дождж летні перабівае. У гэты час ужо паспявае брусніца, слівы, з’яўляюцца восеньскія апенькі.

 

23 жніўня. Раніцай неба будзе ясным, такім яно і застанецца на працягу ўсяго дня. Вецер паўночна-усходні, 3 м/с. Ціск 755 мм.

 

Ноч: +13°

Раніца: +16°

Дзень: +24°

Вечар: +23°

 

У народзе казалі: калі вада ў гэты дзень апоўдні ціхая, не хвалюецца – восень будзе ціхай, а зіма без злых завей, калі ў гэты дзень моцная спякота або моцныя дажджы, то так будзе доўга – усю восень.