Адзначаем дзень ВПС: здымкі з неба ад нашай чытачкі

|

Тут сабраліся пілоты, што прыляцелі на легкаматорных  самалётах  з Мінска, Брэста, Віцебска, Маладзечна і Слуцка і былыя вайскоўцы, авіятары-прафесіяналы.

 

Стварэнню цёплай, сяброўскай атмасферы спрыялі цікавыя сустрэчы: авіятары-пачаткоўцы маглі  параіцца з ваеннымі лётчыкамі, каторыя дзяліліся досведам пілатавання, расказвалі пра асаблівасці прафесіі. Гасцей сустрэчы частавалі салдацкай кашай і гарачым чаем.

 

Аднак, не за кашай адзінаю прыяждаюць госці на такія сустрэчы. Чытачцы  “Твайго стылю” Каці Забелінай пашанцавала нават падняцца на “самалёціку” ў неба!

Праўда, “паруліць” ёй не дазволі – для гэтага трэба прайсці курс навучання і атрымаць адмысловы дыплом…

 

але зрабіць здымкі з вышыні птушынага палёту атрымалася:

 

 

 

 

“Твой стыль” таксама далучаецца да віншаванняў з днём ваенна паветраных сілаў і зычыць усім чыстага неба і здзяйснення высокіх мараў!

 

Здымкі Кацярыны Забелінай