У верасні ў Гродне з’явіцца новае месца для сустрэч і пакупак
“Old City” – гэта першы сапраўдны гандлёва-забаўляльны комплекс у Гродне. Тэрыторыя цэнтра складае 28 000 квадратных метраў.
На тэрыторыі комплексу будзе знаходзіцца найбуйнейшы ў Гродне магазін электронікі і бытавой тэхнікі, прадуктовы гіпермаркет “Гіпа” і мноства крам з адзеннем і абуткам для спорту і адпачынку.
У гандлёвым цэнтры будуць размешчаны каля 125 гандлёвых кропак. Для зручнасці перамяшчэння будуць устаноўлены першыя ў горадзе эскалатары, панарамныя ліфты і траволаторы.
Для забаў і вольнага часу прадугледжаны два рэстарана, дзіцячы гульнявы цэнтр, салон прыгажосці, фотацэнтр і многае іншае. У крамах будзе прадстаўлены самы шырокі асартымент тавараў і паслуг.
На дадзены момант у гандлёвым цэнтры яшчэ вядуцца будаўнічыя работы, але да афіцыйнага адкрыцця, якое запланавана на 8 верасня, абяцаюць усё зрабіць.
А 4 і 5 верасня на стаянцы каля “Old City” пройдзе кірмаш.
align=”” width=”515″ height=”386″ >