“Нёман” скончыў выступленне ў Кубку Беларусі і рыхтуецца да дэбюту ў Лізе Чэмпіёнаў

|

Хакеісты “Нёмана” правялі 17 жніўня апошні матч у Кубку Беларусі, у якім абыгралі сваіх суседзяў ХК “”Ліда” з лікам 6:1.


Перамогі, аднак, не хапіла, каб выйсці ў фінальную стадыю Кубка. 

 

Такім чынам “чырвона-чорныя” выбылі з розыгрышу і маюць некалькі дзён для падрыхтоўкі да Лігі Чэмпіёнаў.

 

У складзе “Нёмана” шайбы ў сустрэчы з “Лідай” закідвалi Хован, Коршунаў, Сцяпанаў і хет-трык зрабіў Казнадзей.

 

У складзе гасцей адзiнай шайбай адзначыўся Якаўлеў.

align=”” width=”515″ height=”386″ >


Першую гульню ў межах еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў “Нёман” згуляе ўжо 21 жніўня ў Гродне з камандай “Адлер Мангейн». 


Пачатак матчу ў 19:00.

Таксама стала вядома, што тэлеканал “Беларусь 5” дамовіўся аб набыцці правоў на трансляцыю матчаў Лігі чэмпіёнаў. 

 

Тыя, хто не патрапіць у Лядовы палац, зможа паглядзець прамую трансляцыю матчаў.