“Кардонны Гродна” – горад мары

|

– Кардонны Гродна – гэта горад, дзе ездзіць пацешны транспарт, дзе можна дацягнуцца рукой да даха самага высокага дома, і дзе выконваюцца жаданні, – кажуць арганізатары.

 

 

Ствараць гарадское асяроддзе з кардону будуць мастакі, а прыстасоўваць усё для зручнага і рознакаляровага жыцця будуць дзеці, узброіўшыся алоўкамі, фарбамі і сваімі наватарскімі ідэямі.

 

– Наш кардонны горад вельмі кампактны, так што перамяшчацца тут зручна толькі пешшу або на ровары. У ім мала адходаў і іх прынята сартаваць. Паветра празрыстае, навокал рознакаляровыя дамы, шмат дзівосных дрэў, кветак і птушак … Хіба хтосьці адмовіцца жыць у такім горадзе?  – летуценна кажуць яго стваральнікі.

 

Месца правядзення – парк Жылібера, пачатак у 12.00.

 

“Кардонны Гродна” гэта першае мерапрыемства  Дзіцячай экалагічнай студыі, якая пачынае працу ў верасні.

 

 

Чытай таксама:  Цяпер у Гродне на адзін замак больш: У парку Жылібера пабудавалі яшчэ адзін Стары замак