Шпацыр па часе з Віктарам Саяпіным: увосень выйдзе яшчэ адна кніга пра Гродна

|

Выдавецтва “ЮрСаПринт” рыхтуе выданне чарговай кнігі краязнаўца Віктара Саяпіна. Гаворка ў ёй пойдзе пра  гісторыю гарадзенскіх вуліц. 


Кнігі Віктара Саяпіна ведаюць і любяць аматары гарадзенскай гісторыі і высока ацэньваюць прафесіяналы.

 

Яго “Забытые фабрики и заводы Гродно”, “Гродненские памятники и скульптуры”, “О парке Жилибера и зоопарке Кохановского”, “Маленькие мостики в Гродно”  і іншыя кнігі паказваюць, што гісторыю роднага горада можна вывучаць і любіць бясконца.

 

Гэтай восенню выходзіць новая кніга Віктара Саяпіна “50 гродненских улиц. Прогулка во времени”.

 

Аўтар зазначае, што пісаўшы кнігу не  меў на мэце усталяваць “радавод” ўсіх гарадзенскіх вуліц – іх на сённяшні дзень каля 750. Тут ахоплена гісторыя тапонімаў толькі 50 найстарэйшых.  Менавіта па гэтых мясцінах, што знаходзяцца ў асноўным у цэнтральнай частцы горада, і прапануе здзейсніць  віртуальны шпацыр ў часе і прасторы новы твор гарадзенскага краязнаўцы.

 

 

Віктар Саяпін часты госць на старонках “Твайго стылю”. Запрашаем чытачоў праглядзець некаторыя публікацыі, створаныя з яго ўдзелам:

 

Віктар Саяпін прадставіў сваю новую кнігу  

 

Выйшла ў свет аўдыёкніга пра Гродна 

 

Прэзентацыя новых кніг Віктара Саяпіна па гісторыі Гродна 

 

Віктар Саяпін: “Я ніколі на працаваў для ўзнагарод”