На беларуска-польскай мяжы затрымалі 45 кілаграмаў наркотыкаў

|

Памежнікі  мелі папярэднюю інфармацыю, што ў гэтым аўтамабілі будзе перавозіцца партыя наркотыкаў. На канале афармлення, пры праходжанні памежнага кантролю, кіроўца паведаміў, што забароненых тавараў ў аўтамашыне і ў асабістых рэчах няма. Тады “Lexus” быў накіраваны ў бокс для паглыбленага агляду.

 

Пад час агляду ў схованках, размешчаных за заднім бамперам аўтамашыны, былі выяўлены і канфіскаваны больш за 100 пакетаў з рэчывамі расліннага і сінтэтычнага паходжання агульнай масай каля 45 кг. У ходзе правядзення агляду іншамаркі некаторыя са схованак прыйшлося выразаць пры дапамозе адмысловых інструментаў.

 

 

Грамадзянін Беларусі быў затрыманы ў парадку арт. 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па прыкметах  злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.228 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

Зараз праводзіцца папярэдняе следства. Па выніках экспертызы ўжо устаноўлены адзін з наркатычых сродкаў з затрыманай партыі – марыхуана, у адносінах  іншых рэчываў яшчэ вядзецца экспертыза.