Невядомы “пахуліганіў” на 24 мільёны. УУС шукае відавочцаў здарэння

|

Правапарушальнік пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё аўтамабіляў “Reno” і “Nissan”, 2009 і 2008 гадоў выпуску. Таксама хулігану не спадабаўся аўтамабіль “Audi 100” 1994 года выпуску. Эксперты ацанілі суму шкоды, нанесеную аўтамабілям “Reno” і “Nissan” у памеры дваццаці двух мільёнаў рублёў, “Audi 100” пашкодзілі на суму два мільёны 465.000 рублёў.

 

Калі вы з’яўляецеся відавочцамі злачынства або валодаеце якой-небудзь інфармацыяй аб тым, што здарылася, просьба паведаміць у органы ўнутраных спраў.