“Каб дзеці любілі і ведалі сваю гісторыю”: гарадзенскі майстар марыць адбудаваць гістарычны горад у макетах
Высветлілася, што замак у парку не першая праца Сяргея ў Гродне. Помнік на месцы Фары Вітаўта таксама створаты яго рукамі. Са слоў майстра, идэя пабудаваць макет замка існавала ужо чатыры гады, але ўсё ніяк не маглі яго ўвасобіць у рэальнасць. У выніку яна спадабалася кіраўніцтву парку Жылібера.
– Мы прыйшлі да дырэктара парку і паказалі яму свае чарцяжы і малюнкі. Казалі, што трэба рабіць нешта сваё, ўнікальнае, а не толькі разлічваць на кітайскую прадукцыю. Нашу ідэю падтрымалі і ў хуткім часе мы прыступілі да працы. Замак вырашылі рабіць часоў Вітаўта, бо гэта быў першы замак на тэрыторыі нашага горада. Доўга думалі з маштабам, але ў выніку вырашылі яго рабіць не вельмі вялікім. Праект стаў сумесным з кіраўніцтвам парку, яны нас забяспечылі ўсім неабходным.
Сяргей распавядае, што калегі-будаўнікі, што праходзяць міма, дзівяцца, як яму ўдалося з газасілікатных блокаў зрабіць падобны твор.
– Сакрэт просты, галоўнае правільна ўмець працаваць з сякерай, стамескай і пілой. Гэты замак – у многім эксперымент. Многае мы прыбралі з праекта, бо дробныя дэталі тут доўга не працягнуць. Калі паглядзець уважліва, то дарожка ля крэпасці, гэты не што іншае, як рака Нёман.
– На маю думку, адзін прыватны бізнэс не зможа пацягнуць падобныя праект. Калі яго пашыпаць і працаваць масштабна, то трэба адназначна заручацца падтрымкай дзяржавы.
Усю працу па замку Сяргею дапамагае рабіць яго жонка, якая таксама бачыць ў далейшым працяг праекта.
– Мы гатовыя стварыць цэлы комплекс макетаў ў горадзе. Аднавіць Фару Вітаўта (тры выгляды ў шэраг), Каложу і Новы замак у тым выглядзе, у якім яны існавалі раней. Людзям гэта вельмі падабаецца. Паглядзіце, колькі іх спыняецца каля замка і фатаграфуецца. Уявіце, колькі турыстаў можна прыцягнуць такімі праектамі.
Апошнім часам Замак стаў ўлюбёным месцам гарадзенскіх дзетак. На самой тэрыторыі замка раней быў пясок і дзеці там гулялі. Зараз цэнтральную пляцоўку макета залілі бетонам.
– Мы і не думалі, што замак так хутка моцна палюбяць. Меркавалі, што фотаздымкамі ўсё і абмяжуецца. Але мы памыляліся. Усе маюць жаданне трапіць у замак і там пагуляць. І гэта дало новую ідэю – чаму б не зрабіць вось такія унікальныя пясочніцы ў дварах горада. Гэта дасць шанец дзецям з маленства даведвацца шмат цікавага пра гісторыю роднага горада, прывучыць любіць і цаніць яго прыгажосць, – распавёў Сяргей.
Аказваецца, майстры ўжо раней спрабавалі ўзгадняць з гарадскімі ўладамі ўзвядзенне макетаў ў цэнтры горада, у тым ліку і аднаўленне Фары Вітаўта ў выглядзе макета. Галоўнай праблемай ўзвядзення макетаў стала … ўборка. Майстрам задалі пытанне: “А як іх будуць прыбіраць зімой?” На гэтым усё і скончылася. У будучым мастакі ўсё ж плануюць рэалізаваць свае праекты, вось толькі дзе, пакуль невядома.