На Аўгустоўскім канале прайшоў чэмпіянат па “плаванні на абы чым” (шмат фота)

Незвычайныя спаборніцтвы, што адбываюцца ў польскім Аўгустове ўжо 20 год, сёлета ўпершыню прайшлі і на беларускай частцы каналу. 22 жніўня на шлюзе Дамброўка спаборнічалі незвычайныя самаробныя караблі, таксама прайшоў турнір па футболе ў балоце.


Агулам ад старту да фінішу праплылі 24 караблі, якія прадстаўлялі ці не ўсе раёны Гродзеншчыны. Гэтаксама і ў футболе была прадстаўленыя больша частка вобласці. Як казалі неафіцыйна, кожны раён мусіў выставіць не менш за адну каманду. Але ўдзельнікі, нягледзячы на дабраахвотна-прымусовы характар свята, шчыра радаваліся святу, а караблі для першага разу былі дастаткова цікавымі: тут былі і Чапаеў, і пірацкі карабель, і нават воўк з “Ну, погоди!”.