Надвор’е ў Гродне на 24 – 30 жніўня

|

24 жніўня. Нягледзячы на ясную раніцу, днём і ўвечары надвор’е будзе пахмурным. Без ападкаў. Вецер усходні і паўднёва-усходні, 2-5 м/с.

 

Раніца: +17°

Дзень: +24°…+27°

Вечар: +28°…+24°

 

У народзе гэты дзень мае розныя назвы: Балотныя агні, Цуды на балоце. Гэтыя незвычайныя назвы звязаны з народным павер’ем, што 24 жніўня на балоце бывае чутны свіст, песні, пры тым што нікога няма. Адносна надвор’я, з ранейшых часоў да нас дайшло такое назіранне: калі раніцай пайшоў дожджык – днём будзе добрае надвор’е.

 

25 жніўня. Надвор’е будзе пахмурным, хмурнае неба толькі на непрацяглы час пазбавіцца ад аблокаў, але ўвечары яго зноў зацягне. Без ападкаў. Вецер паўднёва-усходні і паўднёвы, 4-8 м/с.

 

Ноч: +20°…+18°

Раніца: +16°…+19°

Дзень: +27°…+30°

Вечар: +29°…+23°

 

Раней заўважылі, калі ў гэты дзень дажджліва – бабіна лета кароткім будзе, а калі надвор’е цёплае і ясная – варта чакаць добрага ўраджаю белых грыбоў. З 25 жніўня пачынаюцца першыя раннія замаразкі ў паветры. Пачынае ападаць асобнае лісце ў клёну.

 

26 жніўня. Неба будзе пакрыта аблокамі толькі да світання, раніцай яно ачысціцца і будзе ясным да самага вечара. Ноччу чакаецца дождж. Да раніцы ён скончыцца і больш ападкаў не прадбачыцца. Вецер заходні, 2-5 м/с.

 

Ноч: +16°

Раніца: +15°

Дзень: +24°

Вечар: +21°

 

Нашы продкі ў гэты дзень прыбіраюць у адрынах і скляпах, каб да зімовых сховішчаў не прычапіліся восеньскія гнілі. Назіралі ў гэты дзень за рабінай: калі красаванне рабіны пазней, можна чакаць доўгай і цёплай восені.

 

27 жніўня. З самай раніцы надвор’е будзе ясным, але да вечара неба пакрыецца аблокамі. Без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, 2-4 м/с.

 

Ноч: +15°

Раніца: +17°

Дзень: +27°

Вечар: +23°

 

Нашы продкі заўважылі, калі ў гэты дзень ціхі вецер, то восень будзе яснай. А вось калі бура – да непагодлівага верасня. У ранейшыя часы ў гэты дзень назіралі за жураўлямі: калі яны ўжо ляцяць у вырай, то да сярэдзіне кастрычніка мароз будзе, а калі не – то зіма пазней прыйдзе.

 

28 жніўня. Чакаецца пахмурнае надвор’е, якое праясніцца толькі да вечара. Без ападкаў. Вецер паўднёвы і паўднёва-заходні, 5 м/с.

 

Ноч: +17°

Раніца: +19°

Дзень: +30°

Вечар: +25°

 

З 28 жніўня пачынаецца маладое Бабіна лета, якое працягваецца да 11 верасня. У ранейшыя часы заўважылі, калі маладое Бабіна лета ветранае – чакай непагадзі на старое (з 14 па 21 верасня). Калі ў гэты дзень надвор’е ціхае і яснае, то і восень будзе такой жа.

 

29 жніўня. Раніца будзе бясхмарнай, і да канца дня неба будзе заставацца ясным. Без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні і заходні, 2-5 м/с.

 

Ноч: +21°

Раніца: +20°

Дзень: +31°

Вечар: +26°

 

У гэты дзень адзначаецца свята Спаса Нерукатворнага. Нашы продкі казалі: “Трэці Спас – хлеба прызапасіў”, паколькі да гэтага дня ўжо збіраўся новы ўраджай. У ранейшыя часы заўважылі, калі ў гэты дзень будзе прымаразак – восень працяглай будзе. А калі журавель адляціць да трэцяга Спасу, то на Пакроў (14 кастрычніка) будзе марозна.

 

30 жніўня. У гэты дзень неба будзе ясным да самага позняга вечара. Без ападкаў.

 

Ноч: +15°

Раніца: +20°

Дзень: +31°

Вечар: +26°

 

З 30 жніўня пачынаецца восеньскі лістапад (першай губляе ліст бяроза, за ёй ліпа, вяз, чаромха і г.д.). У ранейшыя часы заўважылі, калі раніцай гэтага дня туман і раса, то надвор’е будзе добрым.