Гарадзенскі тхэквандыст стаў прызёрам чэмпіянату свету ў Паўднёвай Карэі

|

Чэмпіянат Свету гэта вельмі значны турнір для любога спартсмена. На такія спаборніцтвы едуць самыя моцныя прадстаўнікі сваёй дзяржавы. А каб трапіць на чэмпіянат свету, спартсмену трэба стаць чэмпіёнам сваёй краіны за 4 месяцы да міжнародных спаборніцтваў.

Дзмітрый Маліноўскі падзяліўся ўспамінамі аб чэмпіянаце свету адмыслова для “Твайго стылю”:

 

 

 

– Мой першы бой быў з амерыканцам, гэта быў цяжкі бой. Першы раўнд я прайграваў з лікам 6:1. У другім раўндзе, я таксама прайграваў 8:4. А вось у трэцім мне ўсё ж удалося пераламаць ход бою і вырваць перамогу. Другі бой я праводзіў ужо са спартсменам з Аўстраліі. У гэтай сутычцы ўсе тры раўнда я выйграваў, але ў канцы бою атрымаў траўму, з-за якой не змог выйсці на бой за фінал. У выніку атрымаў трэцяе месца – гэта першая ступень, на шляху да золата.




Ці даводзілася раней ўдзельнічаць у падобных спаборніцтвах?

 

– Так, даводзілася. Удзельнічаў у розных міжнародных і рэспубліканскіх турнірах і ў буйных сусветных. Быў удзельнікам першага чэмпіянату свету па тхэквандо, які праходзіў у Азербайджане. Там я заняў пятае месца. Гэтак жа ў чэрвені быў удзельнікам чэмпіянату Еўропы, які праходзіў у Францыі, і там я заняў таксама пятае месца.


Ці у правільным  напрамку развіваецца тхэквандо ў Беларусі?


– Вядома ў правільным. Мы зараз складаем добрую канкурэнцыю міжнародным спартсменам.

 

 

Здымкі Руслана Кулевіча