Фотафакт: На Гая скралі 50 метраў кабелю
Зусім свежыя сляды выкапанага кабелю недалёка ад берага Нёману выявілі мясцовыя жыхары.
50-метровая траншэя, выкапаная “васьмёркамі”, вядзе ўгару да вуліцы Гая.
Схіл моцна засмечаны і зарослы лесам, які адносіцца да Рёмлёўскага парку.
Паводле мясцовых, падобнымі “промысламі” па здабычы каляровых металаў (алюмінія, у даным выпадку) займаюцца бамжы ды алкаголікі.
Аднак, як можна было незаўважна выкапаць і пачысціць 50 метраў кабелю, калі ўнізе заўжды поўна рыбакоў (лета!), застаецца таямніцай.
Фота Вольгі Мілавай