У Гродзенскай вобласці зняты абмежаванні на начны продаж алкаголю
Рашэнне аб абмежаванні гандлю алкаголем пасля 22 гадзін было прынята ў Гродзенскай вобласці ў першай палове 2014 года. У той час неабходнасць меры патлумачылі акалічнасцямі правапарушэнняў: паводле статыстыкі кожнае трэцяе ўчынялася пад уплавам алкаголю. Меркавалася, што абмежаванне дазволіць нармалізаваць крымінагенную абстаноўку ў рэгіёне.
Аднак лічбы бягучага года паказалі не вялікую эфектыўнасць акцыі: зараз 94% забойстваў і больш 90% цяжкіх злачынстваў у вобласці здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення. Колькасць хранічных алкаголікаў на ўліку ў наркадыспансэрах вобласці складае таксама не радуе.
Тым не менш, рашэнне аблвыканкама аб адмене забароны начнога гандлю міліцыя не абмяркоўвае, а прымае да выканання.
Такім чынам зараз, акрамя кантролю за паводзінамі нецвярозых асоб у грамадскіх месцах праваахоўнікі бачаць неабходным накіраваць сваю ўвагу на спыненне рэалізацыі фальсіфікаванага алкаголю.
“Літаральна сёння нашы віцебскія калегі затрымалі гродзенцаў, якія везлі значную партыю фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі з Расіі. Перашкода распаўсюджванню такога алкаголю сярод жыхароў рэгіёну – наша наступная важная мэта”, – падкрэсліў Вадзім Сіняўскі.
Дзейнасць УУС цяпер будзе скіравана на карэктыву ў растаноўцы нарадаў, і працу ў грамадскіх месцах з выкарыстаннем перадавых форм і метадаў нясення службы – так, каб не дастаўляць дыскамфорту навакольным. Паводле словаў начальніка УУС, такія формы працы міліцыі былі выкарыстаныя падчас міжнародных матчаў хакейнай Лігі чэмпіёнаў у Гродне і атрымалі станоўчыя водгукі.