Які алкаголь можна купляць к Гродне пасля 23 гадзін?

|

Як патлумачылі касір і старэйшы прадавец увечары 29 жніўня,  ў гэты вечар пасля 23 гадзін алкаголь прадавацца не будзе, а далей будзе чакацца дазвол ад кіраўніцтва. Па словах супрацоўнікаў крамы яшчэ не было ніякага распараджэння ад кіраўніцтва “Алмі” аб пачатку рэалізацыі алкагольных напояў пасля 23 гадзін вечара.

 

Затое ўжо вядома, што піва і іншыя слабаалкагольныя напоі будуць рэалізоўвацца толькі з 9 раніцы і да 23гадзін. А вось гарэлку і іншыя моцнаалкагольныя напоі можна будзе купляць у любы час. На пытанне чаму было прынята рашэнне прадаваць пасля 23 гадзін толькі моцныя алкагольныя напоі супрацоўнікі “Алмі” адказу не далі, але выказалі меркаванне, што ў хуткім часе павінны зняць забарону на рэалізацыю і слабаалкагольных напояў пасля 23 гадзін, тым больш такая інфармацыя паступала ад начальства.

 

Чытай таксама: У Гродзенскай вобласці зняты абмежаванні на начны продаж алкаголю