Надвор’е у Гродне: 31 жніўня – 6 верасня
31 жніўня. Раніца і дзень будуць хмарнымі, і толькі вечар парадуе нас ясным небам. Да паўдня ападкаў не чакаецца. У другой палове дня магчымы дождж, які да вечара павінен скончыцца. Вецер усходні і паўночна-усходні, 1-3,5 м/с.
Ноч: +20°…+17°, ціск 754 мм
Раніца: +15°…+18°, ціск 752 мм
Дзень: +24°…+27°, ціск 751 мм
Вечар: +27°…+23°, ціск 749 мм
З гэтага часу пачынаюцца восеньскія халодныя раніцы, пераходзячыя ў замаразкі. Апошні дзень лета не заўсёды песціў нашых продкаў цяплом: часта ў гэты дзень асядалі цяжкія туманы, ішоў дождж, дзьмулі халодныя вятры.
1 верасня. Днём і ўвечары неба будзе бясхмарным, і нішто не будзе нагадваць пра пахмурную раніцу. Без ападкаў. Вецер усходні і паўднёва-усходні, 1-3,5 м/с.
Ноч: +19°…+17°, ціск 749 мм
Раніца: +15°…+19°, ціск 748 мм
Дзень: +26°…+31°, ціск 746 мм
Вечар: +32°…+26°, ціск 744 мм
З гэтага часу ўжо магчымыя замаразкі на глебе. Дрэвы патроху набываюць восеньскую афарбоўку: жоўкне лісце бярозы, пачынаецца лістапад у ляшчыны. Нашы продкі заўважылі, калі 1 верасня дзьме вецер з поўначы – восень халодная будзе, а калі з поўдня – то цёплая.
2 верасня. Пачынаючы з самай раніцы і да позняга вечара, неба будзе пакрыта аблокамі. Увечары чакаецца дождж.
Ноч: +20°, ціск 745 мм
Раніца: +19°, ціск 746 мм
Дзень: +24°, ціск 747 мм
Вечар: +19°, ціск 748 мм
Пачынаюць збірацца ў зграі пералётныя гракі. З’яўляюцца зімовыя апенькі. На гародзе час дзёргаць буракі і моркву – гароду кланяцца. Нашы продкі заўважылі, калі ў гэты дзень бывае гром, то восень будзе доўгай.
3 верасня. На працягу ўсяго дня надвор’е будзе пахмурным. Без ападкаў.
Ноч: +14°, ціск 749 мм
Раніца: +14°, ціск 748 мм
Дзень: +18°, ціск 749 мм
Вечар: +16°, ціск 748 мм
Нашы продкі заўважылі: калі ў гэты дзень надвор’е яснае – будзе яшчэ чатыры тыдні такая. У гэты дзень можна высаджваць цыбуліны нарцысаў.
4 верасня. Аблокі ўжо з раніцы надоўга зоймуць сваё месца пад сонцам, і пахмурнае надвор’е будзе трымацца да самага вечара. Без ападкаў.
Ноч: +11°, ціск 749 мм
Раніца: +12°, ціск 749 мм
Дзень: +19°, ціск 750 мм
Вечар: +16°, ціск 749 мм
Даўней заўважылі, калі аблокі рэдкія, то раніца наступнага дня будзе яснай і халоднай.
5 верасня. Увесь дзень будзе хмарным. Без ападкаў.
Ноч: +11°, ціск 750 мм
Раніца: +13°, ціск 750 мм
Дзень: +20°, ціск 749 мм
Вечар: +15°, ціск 747 мм
Надвор’е гэтага дня ў ранейшыя часы прадказвалі жураўлі: калі яны на поўдзень пацягнулі, то зіма наступіць ранняя; калі жураўлі паляцяць нізка – зіма будзе цёплая; паляцяць высока – халодная; калі ляцяць нізка, хутка, моўчкі – можна чакаць хуткай непагадзі.
6 верасня. Воблачнае надвор’е пратрымаецца ўвесь дзень. Да паўдня ападкаў не чакаецца. У другой палове дня магчымы дробны дождж, які да вечара павінен скончыцца.
Ноч: +12°, ціск 746 мм
Раніца: +13°, ціск 748 мм
Дзень: +19°, ціск 750 мм
Вечар: +16°, ціск 751 мм
З ранейшых часоў да нас дайшло такое назіранне, што звычайна гэты дзень ціхі. А калі здарыцца дождж – будзе восень сухая; снег добра зямлю атуліць, а ўвесну да часу сыдзе.