Параза “Нёмана” у матчы з “Віткавіцэ”: як гэта было
За ўвесь матч госці двойчы здолелі абыграць галкіпера “Нёмана” Саманькова, а таксама здолелі захаваць свае вароты ў недатыкальнасці. Гарадзенцы шмат атакавалі, але размачыць чэшскую абарону так і не атрымалася.
Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Мілаш Голань адзначыў, што ён рады таму, што яго каманда перакідала чэхаў:
– Мы ўлічвалі матывацыю “Віткавіцэ” і разумелі, што госці будуць біцца за перамогу старанна. Але не магу сказаць дрэннага слова і ў адрас сваіх хлопцаў, усе выкладваліся на 100 адсоткаў. Але, мабыць, трэба было крыху больш: дзесьцi саступалі ў сілавой барацьбе, не рэалізоўвалі “два ў аднаго”, не выкарыстоўвалі большасць. Стараліся, кідалі, але дзе не ішло ў завяршэнні, аднойчы трапілі ў перакладзіну. У прынцыпе, гульцы рабілі тое, што трэба: кідалі, дабівалі. Але Кантар ў варотах гасцей быў, вядома, добры. А ў нас з кожнай новай нерэалізаванай большасцю сыходзіла ўпэўненасць.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
З “Мангеймам” мы стараліся кідаць, але нам не так часта давалі для гэтага шанцы. Але ў матчы з “Віткавіцэ” мы перакідалі. Што ж, гэта выдатны вопыт для нашых хлопцаў: матч супраць такога моцнага суперніка перад стартам нацыянальнага чэмпіянату.
Данiэль Сэман, былы гулец чэшскай каманды, а цяпер абаронца гарадзенцаў, адзначае, што “Нёман” павінен быў выкарыстоўваць сваю большасць:
– У такіх гульнях цяжка гуляць 5 на 5, мы павінны былі лепш выкарыстоўваць сваю большасць. Гэта самы важны момант. На пятаку павінны былі своечасова аказвацца нашы гульцы, але мы проста не паспявалі. Мы і ў пустыя вароты не забівалі, і выхады 2 у 1 не рэалізоўвалі з-за недакладных перадач. А ў роўных складах цяжка гуляць з такім грозным супернікам, атрымліваючы большасць, трэба было яе рэалізоўваць.
Калі параўноўваць немцаў і чэхаў, то думаю, “Мангейм” гуляе пастаянна на вароты, а “Віткавіцэ” лепш распараджаецца шайбай, больш тэхнічныя, больш дакладныя перадачы. А ў цэлым, думаю, яны прыкладна роўнага ўзроўню. Гульня з “Віткавіцэ” для мяне была асаблівая, але я стараўся аб гэтым не думаць. Да таго ж, застаўся толькі адзін мой стары знаёмы – Іржы Бургер, які ўжо сезонаў 15 гуляе ў клубе, а так усё гульцы “Віткавіцэ” новыя. З любой чэшскай камандай быў бы для мяне матч асаблівым, але “Віткавіцэ” вылучаецца.
Апошні матч у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў гарадзенцы правядуць у пятніцу. 4 верасня ў Астраве гарадзенцы зноў будуць сустракацца з “Віткавіцэ”. Для выхаду ў плэй-оф “Нёману” трэба перамагаць і спадзявацца, што чэхі дома саступяць немцам.