У лабавым сутыкненні пад Гродна загінулі два кіроўцы

|

У нядзелю, 30 жніўня, недалёка ад гродзенскага аэрапорту, дзе ўсталяваны знак адлегласці “Гродна 11”, адбылося ДЗТ з удзелам трох аўтамабіляў: “Аўдзі”, “Сітраен” і “Ніссан”. Кіроўца “Аўдзі” (32-гадовы жыхар Ліды) і кіроўца“Сітраена” (30-гадовы жыхар Гродна) загінулі на месцы. Па папярэдняй інфармацыі МУС, прычынай ДТЗ стаў выезд кіроўцы “Сітраена” на сустрэчную паласу дарожнага руху.

 

У выніку “Аўдзі” і “Сітраен” сутыкнуліся і зачапілі “Ніссан”. Кіроўца “Ніссана” не пацярпеў, а вось яго пасажырцы была аказаная медэцынская дапамога.

 

Прычыну ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі МУС і ДАІ.