Хочаш размаўляць на замежнай мове? Прыходзь на Tandem Evenings in Hrodna!

|

У Гродне стартуе другі сезон Tandem Evenings. Сустрэчы гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць іх жыхароў і людзей, якім цікава развівацца.


Фармат сустрэч – нестандартны. Гэта не курс замежнай мовы, а  магчымасць камунікаваць на ёй і сустракаць людзей, для якіх вывучэнне моваў гэта цікава. Не трэба раней запісвацца – можна проста прыйсці і пачаць размаўляць. Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna прызначаныя для ўсіх, хто добра ведае замежную мову, і для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Tandem Evenings in Hrodna праходзяць з мая гэтага году і сабіраюць даволі вялікую колькасць гарадзенцаў. За гэты час удзельнікі размаўлялі пра падарожжы, кінгі, музыку, стэрэатыпы, ежу, абмяркоўвалі Беларусь вачыма іншаземцаў, гулялі ў настольныя гульні ці прымалі замежных студентаў. Усё гэта – на англійскай польскай, беларускай, італьянскай, нямецкай і французскай мовах.

 

На сустрэчах прысутнічаюць таксама тыя, для каго гэтыя мовы родныя або яны ведаюць іх дасканала – хлопец з Люксембургу, полька, а таксама людзі, якія жылі за мяжой. Яны – лідары моўных сталоў, вакол якіх размяркоўваюцца ўдзельнікі сустрэч.

У арганізатараў вялікія планы. Паколькі пачаўся новы навучальны год, яны чакаюць новых удзельнікаў – школьнікаў, студэнтаў, прадстаўнікоў старэйшага пакалення, беларусаў і іншаземцаў, людзей, якія хочуць прыйсці і паразмаўляць, а таксама тых, хто хоча стаць моўным лідарам і перадаць сваё веданне мовы іншым. У планах таксама арганізацыя рускага стала для іншаземцаў, якія прыехалі ў Беларусь і яшчэ не вельмі добра ведаюць мову.

 

Тэма першай у гэтам навучальным годзе сустрэчы – “Як я правёў лета”. Дакладна будзе магчымасць пагутарыць па-італьянску, па-французку, па-англійску і па-польску, а, магчыма, і на іншых мовах.

 

Сустрэчы праходзяць па чацвяргах па адрасе вул. Будзёнага 48а-63 (офіс Цэнтра “Трэці Сэктар”). Пачатак у 18.00.

Падрабязнасці можна знайсці ў суполцы ў VK.