У Гродне прызначылі новага кіраўніка абласной ДАІ

|

Анатоль Кеўра ў 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію па спецыяльнасці “Арганізацыя дарожнага руху”, з таго часу працуе ў ДАІ. Пачынаў інжынерам арганізацыі дарожнага руху ў Ленінскім РАУС Гродна, з 2006 году працаваў начальнікам міжраённага аддзелу арганізацыі дарожнага руху. З 21 ліпеня да 26 жніўня 2015 году выконваў абавязкі начальніка рэгіянальнай ДАІ.

 

Папярэдні кіраўнік гродзенскай ДАІ Сяргей Талатай у красавіку вярнуўся ў Брэст, дзе таксама ўзначаліў абласное ўпраўленне. У Гродне ён запамятаўся дзякуючы сваёй прынцыповай пазіцыі і вялікай любові да “ляжачых паліцэйскіх”.