Фотафакт: У Гродне стала адной плошчай больш

|

Адкрыццё прайшло 1 верасня ва ўрачыстай абстаноўцы, з удзелам рэктара. На месцы старых брыдкіх адрынаў з’явілася прыгожае месца з лагатыпам Купалаўскага ўніверсітэту ў цэнтры і алеяй факультэтаў. На ёй высаджана 20 маладых туй, якія не толькі ўпрыгожаць плошчу, але і стануць сімвалам яднання вялікай універсітэцкай сям’і.

Акрамя такога падарунку, студэнты атрымалі і рамонт галоўнага корпуса. Са слоў навучэнцаў, тут абнавілі практычна ўсё. Таксама да 1 верасня пачала працаваць і новая версія сайта ГрДУ.