Ліга Чэмпіёнаў: Матч з “Віткавіцэ” вырашыць лёс “Нёмана”
Дадзены матч вырашыць лёс “Нёмана” ў Лізе Чэмпіёнаў. Калі гарадзенцы абыграюць чэхаў, то з вялікай верагоднасцю чырвона-чорныя пройдуць у плэй-оф. Калі ж прайграюць, то могуць забыць пра далейшыя выступы ў Еўропе.
На наступны дзень пасля гарадзенскага матчу “Вiткавiцэ” будзе прымаць “Адлер Мангейм”, які на дадзены момант размясціўся на першым месцы ў турнірнай табліцы.
align=”” >
Таблiца з афіцыйнага сайта Лігі Чэмпіёнаў
Гарадзенскі спартыўны аглядальнік Уладзімір Кульбіцкі лічыць, што ў “Нёмана” ёсць шанцы на выхад у плэй-оф:
– Думаю, шанцы ёсць заўсёды. Тым больш, надзеі не са столі ўзятыя, а з рэальных гульняў “Нёмана” з “Мангеймам” і “Вiткавiцэ”. “Нёман” у хатняй гульні паспрабаваў пагуляць з пазіцыі сілы і гэта амаль атрымалася. Момантаў было створана мноства. Толькі кураж Кантара перашкодзіў гарадзенцам аформіць выхад з групы дома. Зрэшты, тым цікавей. Закруцілася ўсё ў гэтай групе і развязка будзе драматычнай. Веру, што з хэпі эндам для нас.
Перад самым ад’ездам у Чэхію гарадзенскiя хакеiсты знялі відэа для сваіх адданых заўзятараў:
Матч “Вiткавiцэ” – “Нёман” пройдзе ў пятніцу 4 верасня. Пачатак сустрэчы ў 18.30.