Акцыя ДАІ: “3 верасня – Дзень памяці дзяцей, што загінулі на дарогах вобласці”

|

На плошчы ўсталююць фігуры хлопчыкаў і дзяўчынак з імёнамі, датай і месцам, дзе адбылася трагедыя. Каля фігур запаляць лампадкі ў знак памяці, затым праваслаўныя і каталіцкія святары памоляцца за душы дзяцей. У канцы акцыі школьнікі выпусцяць у неба белыя шарыкі, якія павінны сімвалізаваць душы трагічна загінуўшых на дарогах.