У нядзелю ў Польшчы рэферэндум: палякі пойдуць галасаваць за змены ў выбарах і падатках

|

Рэферендум выклікае шмат эмоцый у грамадстве, асабліва два першыя пытанні. На думку часткі экспертаў у галіне канстытуцыйнага права, увядзенне аднамандатных выбарчых акругаў і само пытанне пра гэта супярэчыць асноўнаму закону краіны. У Польшчы аднамандатныя выбарчыя акругі абавязваюць з 2011 года ў выбарах у Сенат і з 2014 у выбарах у саветы гмін у гмінах, якія не з’яўляюцца горадам з правамі павету.

 

Гміны – найменшая структурная адзінка ў адміністрацыйным падзеле краіны. Наступны ўзровень – паветы, яшчэ вышэй – ваяводствы.

 

Не менш сумненняў выкліке другое пытанне, якое тычыцца фінансавання партыі. У Польшчы з 2001 году партыі фінансуюцца з дапамогай так званых субвенцый з бюджэту. Права на іх мае кожная партыя, якая атрыме 3% патрымкі ў выбарах, або кааліцыя партый, што атрымае 6%. Ад выніку выбараў залежыць памер фінансавання.

 

Акрамя таго партыі могуць старацца вярнуць грошы патрачаныя на перадвыбарную кампанію. Разам з фінансаваннем ідуць аднак і абмежаванні: партыі не могуць займацца бізнесам і фінансавацца з бізнесу, а таксама атрымліваць грошы з-за мяжы.

 

Нядзельны рэферендум будзе пятым у гісторыі сучаснай Польшчы. З усіх рэферэндумаў толькі на адзін яўка склала болш за 50%: у 2003 годзе 58,9% палякаў прыняла ўдзел у галасаванні, якое тычылася ўваходу Польшчы ў Еўрапейскі Саюз. Але тады, каб забяспечыць такую яўку, прыйшлося зрабіць галасаванне двухдзённым.

Паводле апытанняў, гэтым разам яўка прагназуецца вышэй за 50%, а палякі, хутчэй за ўсё, скажуць тры разы “так”.

 

Фота polishexpress.co.uk